“Старажытныя Каляды” ў беларускім скансэне

26.12.2015 13:40 - 16:00 Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, в. Азярцо) Бясплатнае

Запрашаем Вас на Каляды ў Беларускі скансэн!

Толькі тут Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць пазнаёміца з каляднымі варожбамі з розных рэгіёнаў Беларусі.

Даведайцеся пра сваю будучыню ў надыходзячым 2016 годзе. Далучайцеся да традыцыі!

У праграме свята:

♦ Інтэрактыўная дзея “Каляды ў нашым Сяле” з абыходам усіх двароў разам з  Дзедам-Зорканошай, Мядзьведзем, Жоравам, Механошай  і,  канешне Казой, якая памірае і ажывае сімвалізуючы нараджэнне новага года.

♦ Майстар-клас па вырабу традыцыйнага саламянага павука;

♦ Народныя танцы, карагоды, забавы;

♦ Лялечны тэатр Батлейка;

♦ Святочнае вогнішча

Увесь час на тэрыторыі музея грае беларуская народная музыка ў выкананні калектыва «Жвавы Карчмар».

Кошт квіткоў: 60 000 руб. – для дарослых, 40 000 руб – студэнцкі і пенсійны , 30 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

На тэрыторыі працуе “Беларуская карчма”

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка,паклапаціцеся аб вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Чыкі.

Транспарт: ад метро «Пятроўшчына» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Гарадзiшча, Дубянцы, Чыкі, Музей у 12:20, 13:50, 14:29, 15:55, ад метро «Пятроўшчына» на маршрутным таксі ў накірунку да Гарадзішча ў 12:00, 12:55, 14:25, 15:25 Даведкі па тэл. 114

 

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства

Падзея ў facebook


Вам можа быць цікава

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ