Сустрэча «Асаблівасці традыцыі скульптурнага архітэктурнага аздаблення драўлянай забудовы г. Магілёва канца ХІХ — сярэдзіны ХХ ст.» у Варшаве

26.03.2025 18:30 - 20:00 Этнаграфічная студыя (вул. Warecka 4/6) Бясплатнае


У сераду, 26 сакавіка, у Варшаве адбудзецца сустрэча «Асаблівасці традыцыі скульптурнага архітэктурнага аздаблення драўлянай забудовы г. Магілёва канца ХІХ — сярэдзіны ХХ ст.»






Спікер — кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў, які спецыялізуецца на спадчыне народнага драўлянага дойлідства і арнаментыцы драўлянага жылля, асабліва ў паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі. Амаль 30 гадоў ён вядзе свае даследаванні, збіраючы ўнікальную фотадакументацыю з сучаснага беларуска-ўкраінска-расійскага памежжа.

Падчас сустрэчы спадар Яўген прадставіць класіфікацыю архітэктурнага ўбрання Магілёва і яго характэрныя асаблівасці, раскажа пра таямніцы гэтай рэгіянальнай мастацкай з’явы і пакажа яе гістарычную глыбіню.

Таксама паспрабуе даказаць, чаму гэта нявыкарыстаны патэнцыял сучаснага беларускага мастацтва і культуры.


Уваход, выглядае, вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ