У суботу, 15 лютага, у Сопаце ладзяць сустрэчу-дэгустацыю «Культура віна».
Ці ведаем мы асновы віннага этыкету?
А цi тое ж самае паўнацелае (full bodied) i інтэнсіўнае (bold) віно?
У чым розніца паміж тэкстурай, структурай смаку і целам віна?
А як знайсці свой напрамак у вялізнай разнастайнасці вінаў?
Як чытаць этыкетку?
А можа проста піць віно без усёй гэтай тэорыі?
Акрамя гэтага будзе пра п’яную малпу, чорнага пеўня і шмат рознага пра водары, смакі, ролю коркаў і келіхаў!
Спікер — Андрэй Алімаў, які мае глыбокія веды пра культуру віна і багаты досвед у дэгустацыі і вывучэнні вінных традыцый.
Сустрэча будзе з рознымі цікавосткамі, інтэрактывам і канешне, самой дыгустацыяй розных вінаў. Таму, калі ласка, вазьміце з сабой келіх і бутэльку вады (0,5).
Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.