ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча «Дзе ў Польшчы шукаць археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі?» у Варшаве

22.10.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае
 


У аўторак, 22 кастрычніка, у Варшаве ладзяць сустрэчу з гісторыкамі «Дзе ў Польшчы шукаць археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі?»




Дата: 22 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава 




Археалагічныя скарбы Заходняй Беларусі, адкрытыя археолагамі ў міжваенны перыяд, калі гэта была частка тагачаснай Польшчы, — амаль недаследаваная старонка нашай супольнай гісторыі.


 Іх няма ў Беларусі, але багата ў польскіх музеях. 

Прынамсі, маленькая качка з Палесся, каменныя сякеры, рэзідэнцыя археолага тых часоў і шмат іншых цікавостак. 

Пры нечаканыя вынікі тагачасных археалагічных экспедыцый, старажытныя стаянкі, першыя шахты і майстэрні на нашай зямлі, а таксама тагачасных археолагаў распавядуць даследчык гісторыі Уладзімір Шыпіла і археалагіня Вераніка Лебедзь, колішнія супрацоўнікі Інстытута Гісторыі НАН Беларусі. 


Мадэратар — Сяржук Герасімовіч. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Майстар-клас па гарлячках у Мінску

23.07.2026 (18:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ