У пятніцу, 1 снежня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча «Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору».
Дата: 1 снежня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19, Уроцлаў
З даследчыкам сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігарам Станкевічам, абмяркуюць вось якія пытанні:
чаму КДБ і Нацыянальны архіў хаваюць інфармацыю пра рэпрэсаваных;
дзе камуністы расстрэльвалі людзей, і што з гэтымі месцамі цяпер;
ахвяры ці каты — кім былі рэпрэсаваныя;
як атрымаць справы рэпрэсаваных і ўшанаваць памяць аб рэпрэсаваных продках;
ці ёсць у Беларусі агульнанацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Акрамя таго, каманда ByProsvet прэзентуе аналіз архіву асуджаных. На падставе дадзеных з архіву, у якім больш за мільён запісаў, вы даведаецеся, як змянялася колькасць рэпрэсаваных, у тым ліку расстраляных беларусаў у розныя гады.
Уваход вольны.