Сустрэча з Андрэем Хадановічам у Гданьску

23.01.2026 17:30 - 19:00 Filia Gdańska (ul. Mariacka 43) Бясплатна

У пятніцу, 23 студзеня, у Гданьску адбудзецца творчы вечар паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.


Абяцаюць вечар, дзе паэзія гучыць як жэст падтрымкі і ўнутранай свабоды, бо слова не ведае забаронаў. Яно ўмее прабірацца праз страх, цішыню і муры.

У праграме:

- старыя і зусім новыя вершы;

- пераклады польскай паэзіі як жывы культурны дыялог;

- размова з аўтарам і пытанні ад публікі;

- прэзентацыя кніг “На беразе Волі“ і “Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры“.

Сустрэча будзе на беларускай мове.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Гуканне лета з Сержуком Доўгушавым у Вене

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Liegewiese am Arbeiterinnenstrand (Arbeiterstrandbadstraße 89)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ