Сустрэча клуба ўзаемападтрымкі для тых, хто даглядае людзей з псіхічнымі захворваннямі, у Брэсце

30.09.2022 18:30 - 20:30 (вул. Камсамольская, 46) Бясплатнае

У пятніцу, 30 верасня, у берасцейскім Клубным доме адбудзецца першая сустрэча групы ўзаемадапамогі для сваякоў ды асоб, якія даглядаюць людзей з псіхічнымі захворваннямі.



Дата: 30 верасня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: вул. Камсамольская, 46 (уваход з боку вуліцы, насупраць прыпынку «Маякоўскага»), Брэст


Праз удзел у групе ўзаемадапамогі вы зможаце:


знізіць эмацыйнае напружанне;

падзяліцца сваімі перажываннямі і цяжкасцямі;

атрымаць адказ на хвалюючыя пытанні, звязаныя са цяжкасцямі зносін і жыцця з чалавекам, які мае псіхічнае захворванне;

зразумець, што вы не самотны, ёсць людзі, якія адчуваюць падобныя пачуцці і праблемы.


На сустрэчы дзейнічае прынцып канфідэнцыяльнасці: тут не просяць ад удзельнікаў асабістых звестак, не вядуць фота- і відэаздымкі.


Працягласць сустрэчы — 1-1,5 гадзіны. У групе — 6-8 чалавек.


Калі адчуваеце патрэбу, звяртайцеся ў дырэкт Клубнага дома альбо па нумары +375(29)330-31-61 (вайбер).





Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ