Сустрэча «Метафізіка канону: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч» у Мінску

12.02.2025 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў
 

У сераду, 12 лютага, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча ЛабаРАторыі паэтычнай метафізікі з Ігарам Бабковым.




Нагадаем, гэта цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. 

Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў. 

Тэма новай сустрэчы — «Метафізіка канону: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіча».


 Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі стане паэтычная спадчына беларускіх класікаў у вытлумачэннях Алеся Разанава:

«Калі мы гаворым, што Колас гэта зямля і зямное, родны кут, асалода ад блізкіх і ўтульных рэчаў, што спадарожнічаюць нам у нашым падарожжы, мы патрапляем у ягоную метафізіку. 

Калі мы працягваем, што Купала гэта беларускае неба, трывожнае і высокае, у чымсьці бязлітаснае да чалавечых лёсаў, мы відавочна выходзім за межы ягонай паэтыкі і ягонай паэзіі. І патрапляем у метафізіку. 

Калі мы цвердзім, што Багдановіч дэміург формы, а Ластоўскі алхімік традыцыі, што яны навучылі толькі паўсталую культуру, цяжарную новым зместам, шукаць і выбіраць сваё, не разменіваючыся на часовыя праўды і паспалітыя сцежкі, мы патрапляем у метафізіку».


 Для разгляду прапануюцца эсэ: «Жыта і васілёк. Слова пра Максіма Багдановіча», «Нататкі на дубовых лістах» (Якуб Колас), «Што я мужык, усе тут знаюць...» (Янка Купала).

 Мадэратар — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. 


Квіткі — 5 рублёў





Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Ва Уроцлаве гуляюць ў «Паўстанцаў»

25.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ