Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

13.04.2026 19:00 - 21:00 «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх)) Бясплатнае
У панядзелак, 13 красавіка, у Беластоку — новыя заняткі «Мова Нанова» пятага сезону.

Звярніце ўвагу: цяпер у новай лакацыі!

Будуць далей размаўляць пра Полацк.

Госць заняткаў — літаратар і журналіст Алесь Аркуш, які раскажа пра музычны і літаратурны варушняк Полаччыны мяжы 1980-х і 1990-х гадоў, у якім ён прымаў ўдзел: між іншым, літаратурнае аб’яднанне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў, альманах «Ксэракс Беларускі».

Плануецца і музычная частка!

Граматычная частка і размоўная практыка таксама нікуды не падзенуцца.

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ