Сустрэча прэс-клуба “Журналісты і актывісты Віцебшчыны: як быць карыснымі адзін аднаму?”

23.01.2017 08:00 - 17:00 Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя Бясплатнае

Сродкі масавай інфармацыі, з’яўляючыся адной з галоўных крыніц інфармацыі для большасці людзей, адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці пэўнага горада, з’явы, грамадства і краіны агулам. І ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты поспех застаецца па-за ўвагай шырокага грамадства з прычыны недахопу інфармацыі.

Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве?

Абмеркаваць гэтыя важныя пытанні запрашаюць журналістаў і грамадскіх актывістаў Віцебшчыны Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”. Прэс-клуб, на сустрэчы якога важнае меркаванне кожнага, адбудзецца 23 студзеня ў Віцебску.

Мэта прэс-клуба – пачуць і зразумець адно аднаго, каб наладзіць дыялог паміж тымі, хто актыўна працуе дзеля паляпшэнняў у грамадстве, і прэсай, якая абірае, пра якую падзею напісаць, а якая не вартая і згадкі.

На сустрэчу, каб падзяліцца сваім досведам, разам абмеркаваць памылкі і поспехі, збяруцца тыя, хто мае за плячыма не адзін выпадак стварэння і асвятлення падзеяў, якія дзякуючы гэтаму мелі шырокі рэзананс:

Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Вікторыя Дашкевіч (Віцебск), журналіст анлайн-газеты “Народныя навіны Віцебска” і таварыства “Зялёная сетка”;

Вольга Бізікава, (Віцебск), грамадская актывістка, дырэктар сацыяльнай культурнай установы Vitebsk4Me (“Віцебск для мяне”);

Галляш Сялява (Браслаў), рэдактар парталу Браслаўскага рэгіёна braslaw.by.

Прэс-клуб дае магчымасць кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне.

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы,абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямныя прэс-рэлізы і нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, якія падзеі і чаму гатовае асвятляць вашае выданне!

Каб узяць удзел у сустрэчы прэс-клуба, калі ласка,пакіньце анлайн-заяўку да 20 студзеня ўключна:

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да віцебскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімера Булаўскага: +37525 913-38-76, bulavskiv@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ