Сустрэча ў музеі гісторыі беларускага кіно да Дня роднай мовы

17.02.2015 18:30 - 21:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул.Свярдлова, 4) Бясплатнае

17 лютага ў Музеі гісторыі беларускага кіно (Мінск. вул.Свярдлова, 4) адбудзецца творчая вечарына, прысвечаная дню роднай мовы.  Вядучы вечарыны – паэт, сцэнарыст, кінарэжысёр Уладзімір Мароз (на фота).

Будуць дэманстравацца дакументальныя фільмы “Знакі лёсу. Віктар Казько”, “Міфалагемы Родзіна” і “У пошуках новай зямлі”, якія створаны па сцэнарыях У. Мароза і ім як кінарэжысёрам. Таксама прагучаць вершы з новай кнігі паэта “Крыжы на ростанях”.

У імпрэзе прымуць удзел кінаэжысёр Яўген Сяцько, героі дакументальных стужак пісьменнік Віктар Казько і мастак Алесь Родзін.

Пачатак вечарыны ў 18.30.

Вечарына адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Купальскі шпацыр у Вільні

28.06.2026 (18:30 - 21:30) канечны прыпынак Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ