Сустрэча з Алегам Лукашэвічам у Мінску

14.07.2022 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) ад 8 рублёў

14 ліпеня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на творчую сустрэчу з рэжысёрам цыклу дакументальных фільмаў «Эпоха Марка Шагала» Алегам Лукашэвічам.



Дата: 14 ліпеня

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск


На сустрэчы пакажуць самыя цікавыя моманты з усяго цыклу фільмаў, а спадар Алег раскажа пра свой досвед «спазнавання» Шагала падчас кіназдымак ды адкажа на пытаннечкі публікі.


Падчас здымак гэтага цыклу, а таксама серыі фільмаў «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі» Алег Лукашэвіч і другі рэжысёр Аляксандр Аляксееў супрацоўнічалі са сваякамі мастака, напрыклад, сустракаліся з сынам Марка Шагала — Дэвідам Макнілам.

Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная.


Альбо вы можаце адразу набыць квіток на лекцыю вось па гэтай спасылцы, і тады вы будзеце зарэгістраваны на лекцыю аўтаматычна.


У кошт квітка ўключана таксама наведванне выставы «Шагал. La Bible»): 12 рублёў — дарослыя; 10 рублёў — студэнты дзённай формы навучання; 8 рублёў — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ