Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай у Гамбургу

08.12.2024 14:00 - 16:00 (Wartenau, 16) данаты


У нядзелю, 8 снежня, у Гамбургу адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і паэткайі Юляй Цімафеевай.





Дата: 8 снежня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Wartenau, 16, haus B, Гамбург 




Спадар Альгерд раскажа пра нямецкі пераклад рамана «Сабакі Эўропы» і пра сваю новую кнігу «Папяровы голем», якая выйшла ў кастрычніку ў выдавецтве «Янушкевіч». 

А спадарыня Юля — пра паэтычную кнігу «Кровазварот», над якой цяпер працуе, і пра тое, як зрабілася перакладчыцай на мову фатаграфіі і калажу. 


Прыходзьце паслухаць вершаў ды прозы і пагутарыць пра літаратуру, Беларусь і эміграцыю. 




Уваход — данаты.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

:B:N: у Гайнаўцы

28.08.2026 (17:00 - 19:00) плошча ля Музея беларускай культуры (3 Maja 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ