Сустрэча з Антанінай Хатэнкай і Таццянай Грыневіч

19.02.2017 13:00 - 17:00 Пружаны (Музэй-сядзіба “Пружанскі палацык”) Бясплатнае

 

“Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў”

Уладзімір Караткевіч

 

“У прасторы Святла”

 

Сустрэча-роздум з Антанінай Хатэнкай, паэткай, этнакультуролагам, Таццянай Грыневіч, спявачкай, музыкантам

 

пра Нас, пра Час, пра Дом

пра Шлях, пра Свет і Слова

куды ідзём-жывём

пад продкавай Аховай

 

Гісторыя творыцца штоімгненна, і мы паяднаны з папярэднікамі і наступнікамі Мовай, Песняй, Памяццю.

Мы вечныя праз наша Майстэрства чуць і гаварыць.

Будзем жа Разам слухаць і гаварыць – адзін з другім і з гісторыяй, адзін да другога і ў будучынь.

Гаварыць са сваім горадам і сваім Краем.

Слухаць свае спаміны і свае згадкі – жывыя галасы Заўсёднасці.

 

18-га лютага, 18 00

Сядзіба-музэй Народнага майстра Міколы Тарасюка

ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёну

 

19-галютага, 13.00

Музэй-сядзіба “Пружанскі палацык”

 

Сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Народзінны канцэрт Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве

18.07.2025 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сярэднявечныя выходныя ў Суле

19.07.2025 14:00 - 20.07.2025 18:30 парк гісторыі Сула

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ