Сустрэча з Iншым на Жывой Бібліятэцы

08.04.2017 13:00 - 18:00 Галерэя ТUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57) Уваход вольны

Супольнасць Жывая Бібліятэка ладзіць 4 красавіка сваё мерапрыемства, каб паказаць разнастайнасць нашага грамадства і пазнаёміць вас з Іншымі.

“Лёгка мець агульную мову са сваімі аднадумцамі – ну, праўда, цяпер мала, па сутнасці, аднадумцаў, але гэта няцяжка. Трэба навучыцца гаварыць з іншымі людзьмі, якія цалкам інакш думаюць. Трэба навучыцца шанаваць іншых людзей за тое, што яны іншыя, зусім не патрабаваць, каб яны былі падобныя на нас. Бо, Божа мой, калі б мы ўсе былі адны і тыя ж, аднолькавыя, мы б проста не выжылі як біялагічная адзінка. Мы жывем таму, што мы розныя.”

“Мы жывем таму, што мы розныя”, Юрый Лотман

Жывая Бібліятэка дае вам магчымасць паразмаўляць з Іншымі, зусім не падобнымі на вас людзьмі, паспрабаваць іх пачуць і зразумець. Сустрэча з Іншым – гэта магчымасць праз незразумеласць пашырыць свае асабістыя межы. Сустрэча з Іншым – гэта тое, што чакае вас на Жывой бібліятэцы.

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара “кніжку”, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Дата: 8 красавіка

Час: 13.00 – 18.00

Месца: Галерэя ТUT.BY (9 паверх), пр.Дзяржынскага, 57 (ст.м. Міхалова). Памяшканне абсатлявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Уваход вольны! Але патрэбна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на нашым новым сайце альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 23.59 6 красавіка. Усе зарэгістраваныя чытачы 7 красавіка атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Лекцыя «Засяленне Віцебшчыны: ад першага чалавека да Сярэднявечча» ў Віцебску

02.04.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ