Сустрэча з Настай Карнацкай у Варшаве

26.07.2024 17:00 - 19:00 «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) Бясплатнае


У пятніцу, 26 ліпеня, у кнігарні «Кнігаўка» распачынаецца цыкл сустрэч «Кніжнага клуба» з перакладчыкамі.






Дата: 26 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава





 Першая госця — Наста Карнацкая, перакладчыца, літаратурная аглядальніца і вядучая падкаста Bellit. 

У траўні ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў яе дэбютны пераклад — раман Стывена Кінга «Ззянне». 



Кніжны клуб пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы.

Абмяркуюць вось што:

 як успрыманне твораў Стывена Кінга сапсавалі рускія пераклады 90-х гадоў; 

чаму Стывен Кінг — не папсовая літаратура; 

што хаваецца за пладавітасцю Стывена Кінга; 

нюансы перакладу рамана «Ззянне» на беларускую мову. 




Усе ўдзельнікі атрымаюць зніжку на кнігу ў 10 злотых і магчымасць купіць кнігу-сюрпрыз ад выдавецтва за 1 злоты. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Зажынкі ў Азярцы

26.07.2026 (16:00 - 20:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ