Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай “Прыкладная фантастыка”

27.07.2017 18:00 - 18:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

27 ліпеня а 18-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Сустрэча з польскай мастачкай Паўлінай Алоўскай “Прыкладная фантастыка”

Паўліна Алоўска – Прыкладная фантастыка 

“Прыкладная фантастыка” – гэты тэрмін ўпершыню выкарыстаў польскі журналіст і пісьменнік Леапольд Тырманд (Leopold Tyrmand) у 1960х каб апісаць неабходнасць імправізацый у тагачаснай модзе. Так ён апісваў тыя спосабы, якімі можна было скамбінаваць матэрыялы, каб скапіраваць папулярны модны стыль, які быў недасяжны (у Польшчы) з-за эканамічных або геаграфічных умоваў і ў гэтых імправізацыях стваралася нешта цікавейшае і больш багатае, чым арыгінал.

“Калі я ўпершыню пачула гэтыя словы, я адразу адгукнулася на іх. Я адчула як яны рэзануюць з маім падыходам у мастацтве і я хацела даследваць больш глыбока магчымыя вынікі гэтага падыхода да апрапрыяцыі. У сваёй прэзентацыі, я пакажу гістарычныя матэрыялы з модных і лайфстайл часопісаў, такіх як Ты і Я (часопіс Лігі жанчын Польшчы), а таксама прыклады маіх ўласных інсталяцый, перфомансаў і жывапісных працаў, якія былі створаныя пад уплывам маіх назіранняў.”

Paulina Ołowska


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ