Сустрэча з творчым гуртом “Крывічы”

22.07.2019 18:00 - 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Уваход вольны

22 ліпеня 2019 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекту “У сэрцы з Радзімай” запрашае ўсіх жадаючых на творчую сустрэчу з лідарамі гурта іркуцкіх беларусаў “Крывічы” – унікальным творчым калектывам, які прадставіць аматарам беларускай народнай спадчыны праграму “Песні і танцы беларусаў Іркуцкай вобласці”.

Фальклорныя рэлікты былі запісаны пад час этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаваных беларускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагоддзя (1902 – 1912 гг.).

Гурт аўтэнтычнага спеву “Крывічы” заснаваны ў 2009 годзе з ініцыятывы вядомага лідара беларусаў Іркуцкай вобласці Алега Рудакова і сціплай, але моцнай духам дзяўчыны Волі Галанавай, якая і стала натхняльніцай і кіраўніком гурта.

Раней у Прыбайкаллі беларуская песня гучала ў шматлікіх вёсках, заснаваных перасяленцамі. Цяпер “старую” песню пачуць можна толькі зрэдку. Удзельнікі гурта вырашалі даць другое жыццё традыцыйным абрадавым і пазаабрадавым спевам, якія выконваюць у старажытнай манеры спеву продкаў-беларусаў.

Усе дзяўчаты-удзельніцы гурта “Крывічы” нарадзіліся ў Сібіры, але з задавальненнем вывучаюць мову сваіх продкаў і спяваюць родныя песні. Гурт неаднаразова выступаў у Беларусі, у тым ліку на фестывалі мастацтваў беларусаў свету.

Пад час сустрэчы удзельнікі змогуць пазнаёміцца з выстаўкай “У сэрцы з Радзімай”, прысвечанай гісторыі літаратурнай спадчыны беларусаў замежжа, паслухаюць старажытныя беларускія спевы, патанчаць танцы іркуцкіх беларусаў разам з Алегам Рудаковым і Вольгай Галанавай.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

 (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (17) 334-56-21


Вам можа быць цікава

Паказ фільма "Кастусь Каліноўскі" ў Вільні

16.10.2025 (20:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Palina ў Батумі

19.10.2025 (20:00 - 22:00) Circus Club (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ