• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

Свята “Шчадруха — калядная весялуха” ў Строчыцах

Пачатак: 17.01 (12:30)
Канец: 17.01 (15:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту
(Мінскі р-н, п.а. Азярцо)
Google

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі. 17 студзеня 2015 года  з 12:30 да 15:00 “Шчадруха — калядная весялуха”

Запрашаем усіх, асабліва моладзь, прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Каляд. Тым больш, што 2015 год аб’яўлены Годам моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларуская калядная абраднасць з’яўляецца помнікам этнічнай гісторыі беларускага народа, яго культурнай спадчынай. Стала ўжо традыцыйным падчас музейных святаў знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі абрадамі Беларусі, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі былі: абрад “Цары” з в. Семежава Капыльскага раёна (2011 г.), абрад “Шчадрэц” з в. Рог Салігорскага раёна (2012 г.), гульня “Жаніцьба Цярэшкі” Лепельскага раёна (2013 г.) і абрад “Цягнуць Каляду на дуба” з в. Новіны Бярэзінскага раёна (2014 г.).

Сёлета Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прэзентуе традыцыйную моладзевую гульню “Пячы ката”, якая з’яўляецца кандыдатам на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Упершыню наведвальнікі пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Вадохрышча ў сялянскай сям’і ў к.ХІХ-п.ХХ стст.

Падчас правядзення мерапрыемства “Шчадруха — калядная весялуха” кожнага чакаюць:

Упершыню:

  • Моладзевыя шаленствы.
  • Моладзевая гульня “Пячы ката” ад народнага ансамбля народнай песні “Весялуха”
  • Дэманстрацыйны майстар-клас па вырабу абярэга “Павук”.
  • Конкурс “Традыцыйная калядная маска”.
  • Конкурс дзіцячага малюнка “Калядны кот”.
Традыцыйна:
  • Калядныя варожбы, гульні і забавы.
  • Канцэртная праграма ад фальклорных калектываў г. Мінска і Мінскай вобласці.
  • Традыцыйны лялечны тэатр “Батлейка”.
  • Конкурс “Калядная зорка”.
  • Відэапрэзентацыя калядных абрадаў, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Кожны ўдзельнік зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць цудоўныя фотаздымкі. За дадатковую плату набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў Карчме.
Кожны, хто прыйдзе на свята са студэнцкім білетам, атрымае падарунак ад музея.
Права на бясплатнае наведванне музея мае кожны аўтар-ўдзельнік конкурса дзіцячага малюнка “Калядны кот”.
Кошт квіткоў для: дарослых: 60.000 руб.; судэнтаў ВНУ,ССНУ: 40.000 руб.; вучняў: 30.000.
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе  з 10.00 да 16.30.
Шаноўныя наведвальнікі!
– Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
– Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

etna.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип