Святочная інтэрактыўна-пазнавальная праграма «Калядныя цуды»!

29.12.2021 - 21.01.2022 10:19 - 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

У перыяд зімовых свят — з 20 снежня 2021 года па 21 студзеня 2022 года — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу у святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Калядныя цуды»!


Дата: з 20-га снежня 2021 г. па 21-га студзеня 2022 г.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, г. Мінск.

Кошт: 3 рублі.

Праграма ладзіцца ў межах экспанавання новай аднаіменнай выставы і прысвечана традыцыям святкавання Калядаў на Беларусі.

Удзельнікі даведаюцца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў і свят Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявалі і якія стравы гатавалі на свята іх продкі, пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі.

Але тое было раней... А зараз? Ці ведаем мы хоць адзін сучасны абрад? Вось мы і прапануем юным наведвальнікам стаць стваральнікамі новага каляднага абраду. Як ён называецца? А гэта мы разам і прыдумаем...

А яшчэ падчас праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі трапяць у «калядную майстэрню», дзе змогуць уласнаручна зрабіць незвычайную елачную цацку-сюрпрыз.

Вясёлая кампанія, творчая атмасфера, добры настрой і самыя крэатыўныя музейныя супрацоўнікі — усё гэта чакае вас у Літаратурным музеі на Багдановіча, 13.

Да ўдзелу ў святочнай праграме запрашаюцца групавыя і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў.

Працягласць — каля 60 хвілін.

Папярэдні запіс ужо распачаты! Тэл. +375 17 363-56-21.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ