Сямейная калядная імпрэза «Бэтлеемская зорка» ў Варшаве

12.01.2023 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) Бясплатнае

У чацвер, 12 студзеня, не прапусціце сямейную калядную імпрэзу «Бэтлеемская зорка» ў Музеі Вольнай Беларусі, дзе апошні раз у сезоне можна паглядзець батлейку!



Дата: 12 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, Варшава


Вас чакае беларускі традыцыйны лялечны тэатр, калядныя спевы, гульні, розныя файныя неспадзяванкі — а яшчэ майстар-клас!

Ладзіць імпрэзу Хор Вольных Беларусаў. Уваход вольны!

Далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ