Сямейны фестываль «Жолуд» у Мінску

26.10.2024 10:30 - 13:30 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 20 рублёў



 У суботу, 26 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа — сямейны фестываль «Жолуд».






Дата: 26 кастрычніка

Час: з 10.30 да 13.30

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 




Студыя «Бусы» запрашае акунуцца ў шоргат лісця, дзіцячых смех і тэатральна-музычныя актыўнасці!


Вось якая праграма:

 10.30-11.05 і 11.15-12.00. Музычна-інтэрактыўная сямейная гульня «Пералётныя песенькі» (3-6 гадоў). 

Запрашаюць ахвочых знаёміцца ​​з музыкай праз музычныя гульні! (Патрэбна рэгістрацыя.)


10.30-11.10 і 11.20-12.00 Тэатральная майстэрня «Тэатральная бульбачка» (5+). 

Стварэнне лялечных герояў і разыгрыванне сцэнак. (Патрэбна рэгістрацыя.)


 10.30 — 11.10 і 11.20 −12.00 Музычная майстэрня «Агародны рэп» з Леанідам Паўлёнкам (5+)

У праграме выраб з гародніны (гарбуз, морква, перац, капуста) музычных інструментаў і выкананне на іх хіп-хоп кампазіцыі з выкарыстаннем рэпу. (Патрэбна рэгістрацыя.)


10.30 — 11. 10 Кніжная майстэрня «Парасячыя казкі» (6+) 11.20 — 12.00 Кніжная майстэрня «Кніжка-малышка» (6+) (Патрэбна рэгістрацыя.)


12.30 — 13. 30 Спектакль «Восеньская казка» для гледачоў 3-8 гадоў. 

Казка з жывой музыкай па матывах гісторый Сяргея Казлова пра Вожыка і Медзведзяня.


Выстава смешнай гародніны! 

Прымаюцца экспанаты з дачы і з вёскі! Смешныя, крывыя, загадкавыя, незразумелыя, падобныя на нешта ці ні на што не падобныя на свеце! Прыносьце вашыя экспанаты! 




Уваход — 20 рублёў для дзіцяці, 6,50 рублі для дарослага, сямейны квіток (3-4 чалавекі) — 40 рублёў.






Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ