Сямейны кінасеанс па-беларуску ў Батумі

01.10.2022 12:00 - 14:00 прастора «аКсяродак» (вул. Метакса, 4) 5 лары

У суботу, 1 кастрычніка, новая беларуская прастора «аКсяродак» запрашае беларусаў Батумі на сямейны кінапрагляд.



Дата: 1 кастрычніка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «аКсяродак», вул. Метакса, 4, Батумі


Глядзець будуць паўднёвакарэйскі поўнаметражны мультфільм «Дзікая курачка Лісцінка» ў беларускай агучцы ад Гаварун.бай!

Мультфільм вылучае надзвычай кранальны сюжэт, прыгожая графіка і музыка, ад якой душа шчыміць. Стужка не баіцца глядзець рэчаіснасці наўпрост у вочы ды ўздымае складаныя пытанні. Тое, што трэба для сямейнага прагляду.

Кошт — 5 лары з чалавека.

Калі самым маленькім будзе нецікава, у прасторы ёсць цудоўны магнітны канструктар і легадупла, якія цудоўна «нейтралізуюць» малянят.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ