Сямейны квэст у Мастацкім музеі ў Мінску

13.05.2023 12:00 - 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 10 рублёў

У суботу, 13 траўня, у Мастацкім музеі — інтэрактыўны квэст з нагоды Міжнароднага дня сям’і.



Дата: 13 траўня

Час: 12.00 і 16.00 (час мясцовы)

Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск


Прапануюць рушыць у займальнае падарожжа па музейных залах, дзе трэба будзе адгадваць загадкі, уключаць фантазію, шукаць адказы і проста весела бавіць час разам.

Заданні падрыхтавалі вучні сярэдняй школа № 1 вёскі Копішча!

У квэсце могуць прыняць удзел сем’і з дзецьмі. Заданні будуць разнастайныя і падыдуць для рознага узросту.


Квэст ладзяць двойчы на працягу дня: першы старт — а 12-й гадзіне, другі — а 16-й.


Наведаць музей і ўзяць удзел у квэсце можна па квітку ў галоўны корпус Мастацкага. Рэгістрацыі не патрабуецца!




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Канцэрт хору «UNIA» ў Вільні

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Šv. Kotrynos bažnyčia (Vilniaus g. 30)

Купалле ў Дукоры

28.06.2026 (14:00 - 23:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ