“Серадовішча” з Андрэем Хадановічам: Тры пярсцёнкі Антоныча

27.04.2016 19:00 - 21:00 кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

27 красавіка, 19.00,  кнігарня логвінаЎ

“Серадовішча” з Андрэем Хадановічам

 

 

 

Тры пярсцёнкі Антоныча

 

Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў “Зялёнае евангелле”. Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях – тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў “Баладу пра блакітную смерць”.

Багдан-Ігар Антоныч (1909-1937), самы таямнічы, містычны й рафінаваны ўкраінскі паэт возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам песні, пярсцёнкам маладосці й пярсцёнкам ночы… А потым пачнецца снег, лэмкаўскія песні – і неба ўпадзе на хаты.

Спецыяльная госця – перакладчыца Алена Пятровіч.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ