«Танцы з Бубнам» – вялікі канцэрт

14.06.2013 19:00 - 23:00 graffiti club Бясплатнае

…у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»…

Tancy z Bubnam – калабарацыя культавага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі. Адзіны канцэрт сезону адбудзецца 14га чэрвеня ў “Графіці”. Разам з Бубнам выступяць выбітныя беларускія паэты Вольга Гапеева, Алесь Плотка (Байсан) і Ярыла Пшанічны. B 52 – назва ініцыяльнага міні-альбому і канцэпцыя усёй філасофіі праекту: пякучы “шот”, інгрыдыенты якога – слова, гук і візуал. Здымай лапці, будзьма танчыць!

BubenУлад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова “бацька” беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў – ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

 

 

 

ГапееваВольга Гапеева – аўтарка кніг “Рэканструкцыя неба” (2003), “Няголены ранак” (2008), “Метад муаравых крэсак” (2012), “Прысак і пожня” (2013, глядзець book-trailer). Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010, 2012). Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2010). Займаецца літаратурным перакладам і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела.

 

БайсанБайсан (Алесь Плотка)

Паэт. Шоумэн і вядоўца. Крыэйтар і каардынатар культурніцкіх праектаў. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. У супрацы з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, (са-)аўтар, перакладчык і стыль-кансультант. Характэрны выхадзец з Гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). Старонка Facebook, суполка Vkontakte.

 

ЯрылаЯрыла Пшанічны (Уладзімір Банько)

З 1998 году сталы аўтар грамадска-палітычнага выдання «Навiнкi», экалагічнай газеты, сайту «Мiрны Атам», часопіса «Новая Эўропа». Удзельнік беларускага філіялу Mediabarcamp. Блогер і паэт пад псеўданімам Ярыла Пшанічны. Музыка праектаў “Барадаты Грынвіч” і roomdark. У 2011 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшла кніга вершаў «Пішчавыя лішкі». Выступы з літаратурнымі чытаннямі на фестывалях і ў клубах Беларусі, Польшчы, Германіі, Літвы, Расіі.

 

Квіткі: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444 / pub@graffiti.by

Прэс-сувязь: +375 29 3948204    / Падзея ў Facebook i Вконтакте



Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ