Тэатральна-музычны фэст JULA ў Мюнхене

21.11.2024 - 24.11.2024 16:30 - 22:00 Einstein Kultur (Einsteinstraße 42) ад 15 еўра
 


З чацвера, 21 лістапада, у Мюнхене — тэатральна-музычны фэст JULA.






Дата: з 21 па 24 лістапада

Месца: Einstein Kultur, Einsteinstraße 42, Мюнхен



Удзел бяруць і беларускія артысты.


Вось напрыклад:


 У пятніцу, 22 лістапада а 18-й ладзіць паказ казак на стужках DIAFILM LIVE (6+).

 Статычныя выявы з субтытрамі на стужцы ў паўзмроку пакоя — выдатны фон для чароўнага падарожжа па псіхадэлічных сусветах савецкага мастацтва.

 Той, хто ў дзяцінстве не бачыў дыяфільмаў, альбо занадта малы, альбо шмат страціў.


У суботу, 23 лістапада ў 16:00 і 18:30, лялечны тэатр «Картонка» грае спектакль «Беспрацоўнае дрэва».

 Гэта гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе яно ўсё жыццё працавала... дрэвам. 

Яго чакае дарога, поўная прыгод, часам прыгожых, часам небяспечных, а часам зусім нечаканых. 

Спектакль для ўсёй сям’і, куды запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і выхаваныя дарослыя. 

Тэкст, рэжысура, выкананне: Света Бень

 Музыка: Леанід Башаркевіч Працягласць: 50 хвілін



У нядзелю, 24 лістапада а 20-й, будзе канцэрт Светы Бень і Галі Чыкіс. 



Улетку 2021 года Света папрасіла Галю дапамагчы ёй з маленькім канцэртам у Берліне. 

У выніку нарадзіўся дуэт, які абяцае магічныя электронныя аранжыроўкі, выдатны вакал і даследаванне новых межаў музыкі. 





Праграму і квіткі коштам ад 15 еўра глядзіце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ