Тэатральна паэтычны вечар «Паэты і Тэатр» у Гомелі

30.01.2015 18:30 - 20:30 Палац культуры чыгуначнікаў (Прывакзальная плошча, 4) Бясплатнае

30 студзеня ў ДК Чыгуначнікаў тэатральная майстэрня «Сляды» пры падтрымцы Народнага тэатра-студыі «Classic» правядзе тэатральна паэтычны вечар «Паэты і Тэатр».

Пад джазава-блюзавы акампанемент на сцэне ДК Чыгуначнікаў акцёры прачытаюць вершы гомельскіх паэтаў: Кацярыны Ма, Roman Vermul, Агнявіта Ваўка (Дзмітрый Новікаў) і Івана Салярыса. Вечар будзе насіць эксперыментальны характар – фармат правядзення новы і для акцёраў, і для паэтаў.

Паэтычны блок працягне спецыяльны госць вечара Алесь «Байсан» Плотка – гамяльчанін па паходжанні, паэт, шоўмэн, каардынатар культурных праектаў, фронтмэн гурта TerraKod.

Завершыцца вечар міні-спектаклем па апавяданні культавага амерыканскага пісьменніка Чарльза Букоўскі «Самая прыгожая жанчына ў горадзе».

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна ў сустрэчы «Вконтакте», а квіткі набыць у касах Палаца культуры. Кошт уваходнага білета – 50 тысяч беларускіх рублёў.

 

odsgomel.org


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

20.08.2026 (20:00 - 22:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ