Тэатральныя вячоркі ў Кракаве

18.08.2022 18:00 - 20:00 (Krakowska 19) Бясплатнае

Тэатральныя вячоркі ў Кракаве.


Дата: 18 жніўня

Час: 18:00

Месца: Krakowska 19, Кракаў


Што вы на тое, каб акунуцца ў атмасферу жартаў, досціпаў ды стварыць імправізаваны тэатр Беларусаў ў Кракаве?

Нездарма на такую вячорку мы абралі менавіта твор заснавальніка беларускага тэатру – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – Пінская шляхта. 

Не ведаеце ні твору, ні аўтара? Тым лепш, бо непасрэдна нашая сустрэча пачнецца ад паказу дакументальнага фільму пра пастаноўку Пінскай шляхты Купалаўцамі. Гістарычныя цікавінкі гарантаваныя.

Што ж гэта будзе за імправізаваны тэатр Беларусаў у Кракаве? Усё даволі проста. Мы спаткаемся, паглядзім фільм, адчынім спасылку з тэкстам на сваіх тэлефонах і падзелімся на ролі. А далей пачнецца магія, творцамі якой будзем мы – Беларусы ў Кракаве.


Рэзервацыя на мерапрыемства па гугл форме.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Саша Філіпенка ў Варшаве

14.06.2026 (18:00 - 20:00) Szkoła Główna Handlowa (al. Niepodległości 162)

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ