Ток-шоў: “Чарнобыль і Гомельшчына: ці марныя высілкі грамадзянскіх актывістаў”?

23.11.2017 19:00 - 19:00 Антыкавярня “Кватэра № 15" (г. Мазыр, вул. Катлаўца, д. 37а, 15) Уваход вольны

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць на ток-шоў “Зона не/адчужэння. Чарнобыль і Гомельшчына: ці марныя высілкі грамадзянскіх актывістаў”?

Тэма прысвечаная адной з галоўных праблем Беларусі, ад якой найбольш пацярпела Гомельшчына. Тут цэлае кубло праблемаў, звязаных міжсобку:

і землі, якія нібыта адкалоліся ад нашай краіны;
і загінулыя, і людзі-перасяленцы, якія, нібыта ўцекачы ад вайны, ніколі не вернуцца дадому;
і пагардлівае і баязлівае стаўленне да “перасяленцаў” і “чарнобыльцаў” усёй астатняй краіны;
і будоўля новай АЭС;
і нежаданне ўлады вырашаць праблему, інтэграваць грамадства і інш.

І на фоне ўсяго гэтага — дзейнасць грамадскіх актывістаў з Гомельшчыны. На іх рахунку некалькі грамадскіх кампаній, калектыўных зваротаў і гэтак далей. Але тэма ўсё адно не робіцца актуальнай для ўсёй Беларусі. Усе заплюшчваюць на яе вочы. Святлана Алексіевіч вось напісала славутую “Чарнобыльскую малітву”, але гэта было даўно і ці не адзіны такі выпадак.

Ці здолеюць актывісты Калінкавічаў данесці праблемы Гомельшчыны да ўсёй краіны?

Спікеры: Дзяніс Рабянок (Калінкавічы), Уладзімір Целяпун (Мазыр), Павал Наздра (Мазыр), Андрэй Мельнікаў (Мінск).

Памяшканне: г. Мазыр, антыкавярня “Кватэра № 15″, вул. Катлаўца, д. 37а, 15.
 
Тваё меркаванне важнае! Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Майстар-класы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Свята хлеба» ў «Суле»

15.08.2026 (15:00 - 17:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ