Тэатральна-дыскусійны вечар “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

09.12.2016 18:00 - 20:00 музей-сядзіба "Пружанскі палацык" (Пружаны, вул. Савецкая, 50) Бясплатнае

9 снежня Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”.

Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% – сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве агулам? Пытанні, актуальныя і сёння.

Зразумець і адчуць праблему дапаможа напачатку сустрэчы дакументальны монаспектакль “Білінгвы” у выкананні Анатоля Баранніка.

“Білінгвы” –  гэта гісторыя без грыму, без ацэнкі імараляў. У аснове пастаноўкі – інтэрв’ю розных людзей пра двухмоўе ў Беларусі. Меркаванні асобаў розных поглядаў, узростаў, прафесій і сацыяльных слаёў. Кожны маналог – разважанне на тэму“Хто ж я такі? Я між дзвюх моў. Хто я – тут і цяпер”.

Пасля спектаклю запрашаем усіх да абмеркавання, каб разам зразумець, мы ўсе гаворым ці маўчым па-беларуску; што для кожнага з нас беларуская мова; як гарманічна сябе пачуваць у білінгвістычным асяродку.

Сваім досведам і меркаваннямі падзеляцца:

Дзяніс Фёдараў (Брэст), рэжысёр монаспекталя “Білінгвы”

Анастасія Пілюгіна (Пружаны), стваральнік суполкі “Беларускамоўная моладзь Пружан” у ВК

Максім Хлябец (Брэст), вядоўца курсаў “Мовананова”

Антон Талашко (Маларыта), стваральнікмайстэрні “Мой родны кут”

 

Маеце досвед пераходу з “языка” на “мову”, вагаецеся альбо лічыце гэта непатрэбным? Прыходзьце і падзяліцеся з намі.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” (вул. Савецкая, 50)

Пачатак 18:00.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Падзея ў сацыяльных сетках: ФэйсбукВКонтакте

Даведкі: +37529 727 30 97,razam@budzma.org


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Гданьску

17.09.2025 (20:00 - 22:00) STARY MANEŻ (Juliusza Słowackiego 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ