Трэнінг “Адкрый для сябе беларускі суд”

08.09.2018 12:00 - 18:00 Неабходна рэгістрацыя Бясплатнае

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі па ўсёй краіне (не толькі юрыстаў_к)!

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 верасня!

Калі, дзе і пра што?

У фокусе нашай увагі суды па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці. Прававое паняцце экстрэмізму і юрыдычная практыка на сённяшні дзень толькі фармуецца. Па тэме злачынстваў на глебе нянавісці матыў злачынства не заўсёды ў дастатковай ступені зафіксаваны, і гэта стварае ўмовы для дыскрымінацыі ў грамадстве. Нам важна сумесна вывучыць гэтыя новыя выклікі і тэндэнцыі.

Мы падрыхтуем валанцёраў і валанцёрак, якія змогуць наведваць судовыя працэсы і рабіць маніторынгі.

У суботу 8 верасня з 12 да 18 гадзін у Мінску мы правядзем семінар-трэнінг, дзе распавядзем:

  • што такое экстрэмізм і злачынствы на глебе нянавісці;
  • што такое беларускія суды;
  • як трапляць на судовыя працэсы;
  • на што звяртаць увагу падчас працэсу;
  • як ваша прысутнасць на працэсе можа вырашаць грамадскія праблемы;
  • якія асаблівасці ў судоў па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці;
  • аб нашай метадалогіі назірання па гэтых тэмах;
  • усё, што вас цікавіць пра суды.

Пасля гэтага разам з удзельнікамі_цамі мы можам арганізаваць практычныя назіранні ў вашых гарадах.

Для каго?

Мы шукаем актыўных людзей, гатовых да новых ведаў і навыкаў, а таксама якія падзяляюць каштоўнасці правоў чалавека.

Умовы ўдзелу: семінар бясплатны, але ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны будуць правесці палявы маніторынг з нашым садзейнічаннем і наведаць мінімум адно судовае паседжанне цягам шасці месяцаў. Таксама ў нас ёсць правіла поўнага ўдзелу: з 12 да 18 гадзін у суботу 8 верасня.

Ўдзельнікам і ўдзельніцам не з Мінска мы аплачваем дарожныя выдаткі.

Для ўдзелу запоўніце анкету па спасылцы да 6 верасня ўключна.

Да сустрэчы!

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Цімафей Яравікоў у Рызе

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Art-Ambar (Alksnāja iela 7)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ