Провады Снягуркі ў Белавежскай пушчы

15.02.2025 11:00 - 16:00 Нацпарк «Белавежская пушча» ад 20 рублёў



У суботу, 15 лютага, у Нацпарку «Белавежская пушча» — провады Снягуркі.





Гэта не проста івэнт, а традыцыя, якая сімвалізуе набліжэнне вясны. У маёнтку беларускага Дзеда Мароза вы зможаце развітацца з зімовай прыгажуняй, якую чакае далёкая дарога ў Антарктыду.


У праграме:


 

  • 11.30 — прыбыццё чароўнага цягніка з казачнымі героямі Беларусі;
  •  11.45 — шэсце казачных персанажаў, якое суправаджаецца духавым аркестрам Дзеда Мароза;
  •  захапляльныя экскурсіі ў кампаніі з любімымі казачнымі героямі; майстар-класы ад рамеснікаў;
  • 15.00 — цырымонія провадаў Снягуркі на галоўнай сцэне Маёнтка пры ўдзеле казачных герояў.


 З 11.00 ад месца пасадкі пасажыраў на ўваходзе ў Нацпарк адпраўляюцца аўтобусы да Маёнтка Дзеда Мароза.


Квіткі — 20 рублёў дзецям ад 1 да 14 гадоў, 30 рублёў дарослым. Квіткі можна набыць па ўваходзе ў касах Нацпарку.



Вам можа быць цікава

Выстава «У кожнага свой Купала!» у Мінску

23.01.2025 17:00 - 07.04.2025 19:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Ілья Шынкарэнка ў Мінску

21.02.2025 (20:00 - 22:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

J:Mors у Познані

02.03.2025 (19:00 - 21:00) Pod Minogą (Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ