Цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу: Міхаіл Баярын / Маладзечна

13.02.2016 16:00 - 19:00 Прыватная гасцёўня (г. Маладзечна, вул. Чыстая, 26) Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт запрашае 13 лютага на лекцыю Міхаіла Баярына “ІГНАТ АБДЗІРАЛОВІЧ. ЗАПАВЕТ ЛІЮЧАЙСЯ ФОРМЫ”. Лекцыя адбудзецца  ў межах цыкла, прысвечанага Ігнату Абдзіраловічу, які ладзіць Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”. 

Часткай культуры з’яўляюцца запаветы – узоры будучыні. Айцы-пачынальнікі беларускага праекту ўяўлялі сабе розныя вобразы Беларусі. І калі накласці іх як трафарэты на сучаснасць, можна ўбачыць, што яны збольшага завершаныя, мэты дасягнутыя.

Гэта значыць, што беларускі час завяршаецца і патрабуе ўзнаўлення. Калі ж скончыцца эмоцыя самасці, з якой паўставаў беларускі праект, нас чакае нармалізацыя, эўрапейскі стандарт. І няма, мабыць, большага здзеку з эўрапейскай першаснасці і самасці, чым гэтая самакаланізацыя.

Нам належыць узнавіць беларускі час. Перастварыць мову, пераўявіць краіну. І тады мы ўзгадваем пра яшчэ адзін узор Беларусі, які здаваўся раней нямысным і немагчымым. Запавет ліючайся формы Ігната Абдзіраловіча – гэта ідэя, вартая быць марай нашага тысячагоддзя.

13 лютага ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” запрашае на лекцыю філосафа, паэта, перакладчыка Міхаіла Баярына «Запавет ліючайся формы». Лекцыя адбудзецца ў маладзечанскай прыватнай гасцёўні (Маладзечна, вул Чыстая, 26). Пачатак а 16.00. Уваход вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый гэтага цыклу:

Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя Паўла Баркоўскага

Абдзіраловіч і беларуская традыцыя. Лекцыя Ігара Бабкова

Творачы зруйнуем. Лекцыя Валянціна Акудовіча

За анонсамі наступных падзей сачыце на сайце Лятучага ўніверсітэта.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

J:МОРС у Філадэльфіі

27.07.2025 (18:00 - 20:00) Sweeney’s Philly Special (13639 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ