Цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу: Павел Баркоўскі / Гродна

17.12.2015 18:30 - 21:00 галерэя “Крыга” (вул. Савецкая, 3-11) Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу. Першую лекцыю прачытае ў Гродна ПАВЕЛ БАРКОЎСКІ.

МІНУЛАЯ БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ЗАПАВЕТ ІГНАТА АБДЗІРАЛОВІЧА

Ігнат Абдзіраловіч – аўтар маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і несувымерна вялікай ідэі “ліючайся формы”. Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі – якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.

У межах Году беларускага мыслення  Лятучы ўнівэрсітэт  у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі”, курсамі беларускай мовы “Мова Нанова” падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч.  Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

17 снежня а 18.30 у гарадзенскай галерэі “Крыга” Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю  “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча”. Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы  паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах, разам з лектарам спрабуем разважаць над пытаннямі:  наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі і карыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 3-11 (галерэя “Крыга”). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:  +375297843221 (Гародня); +375297422040 (Менск)

Анонс лекцыі суправаджае акварэль беларускага мастака Вячаслава Паўлоўца, крыніца тут.


Вам можа быць цікава

Фэст "Girlhood is a spectrum" у Познані</b>

08.03.2026 (18:00 - 20:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ