Цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу: Сяргей Дубавец / Бабруйск

28.02.2016 15:00 - 17:00 Тайм-клубе“1387” (г. Бабруйск, Савецкая, 97-2) Уваход вольны!

Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” запрашае на лекцыю, прысвечаную спадчыне Ігната Абдзіраловіча.

28 лютага ў Бабруйску журналіст, літаратар, культурны і грамадскі дзеяч Сяргей Дубавец прамаўляе на тэму “Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі”. Лекцыя адбудзецца ў тайм-клубе “1387” па адрасе: Бабруйск, Савецкая, 97-2. Пачатак а 15-ай. Уваход вольны!

Гісторыя з’яўлення і існавання ў беларускай культуры гэтага тэксту міжволі наводзіць нас на думку пра адмысловую таямнічасць, якая ўсяму гэтаму спадарожнічае. Ад самага пачатку, здавалася б, лёс не прадказваў нічога добрага – упершыню пабачыўшы свет у 1921 годзе, эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Абдзіраловіча доўгі час праляжала ў савецкіх спецсховах. Але штосьці не дазволіла тэксту зысці ў нябыт: у часы беларускага адраджэння канца 1980-х эсэ друкуе самвыдавецкая “Супольнасць”. Потым будуць друкі ў афіцыйных часопісах, асобнае выданне і некалькі перавыданняў. Канешне, гэты “шлях у культуру” праходзіў хутчэй без шырокай падтрымкі з боку дзяржавы, і ўсё ж, не толькі ў прыватных, але і ў дзяржаўных вучэльнях Абдзіраловіча пачынаюць узгадваць як першага беларускага філосафа пачатку ХХ стагоддзя, а ягоны тэкст уключаюць ў спісы рэкамендаванай літаратуры для філасофскіх аддзяленняў ВНУ. Усё гэта магло б паспрыяць таму, каб прыцягнуць увагу даследчыкаў і падштурхнуць да напісання грунтоўных прац. Але тэксту наканавана было яшчэ блукаць па перыферыі філасофскай, грамадскай думкі. Крыніцы цвердзяць, што і дагэтуль якога-кольвек сур’езнага даследавання філасофіі Абдзіраловіча не існуе. Чаму?

У прадмове да чацвёртага выдання эсэ Абдзіраловіча Сяргей Дубавец казаў, што гэтая кніга патрабуе “іншай якасці самасвядомасці”, а таму дачакаецца свайго часу і свайго ўдумлівага чытача і крытыка толькі ў ХХІ стагоддзі. Прычым з гадамі актуальнасць твора будзе толькі ўзрастаць – настолькі ён дасканалы і ўніверсальны.

І вось на календары – 2016 год… Ці дачакалася эсэ “Адвечным шляхам” свайго часу? Ці даспелі беларусы да асэнсавання сябе і сваёй будучыні скрозь прызму памысленага Ігнатам Абдзіраловічам? Ці набылі гэтую “іншую якасць нацыянальнай самасвядомасці”?

Відэазапісы папярэдніх лекцый гэтага цыклу:

Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя Паўла Баркоўскага

Абдзіраловіч і беларуская традыцыя. Лекцыя Ігара Бабкова

Творачы зруйнуем. Лекцыя Валянціна Акудовіча

Нацыятворчасць як свабода духу: Беларусь Ігната Абдзіраловіча. Лекцыя Ірыны Дубянецкай

Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы. Лекцыя Міхаіла Баярына

За анонсамі наступных падзей сачыце на сайце Лятучага ўніверсітэта.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ