Турыстычныя Стоўбцы: чым мы адметныя? Абмяркоўваем разам

14.06.2017 19:00 - 19:00 Актавая зала Гімназіі №1 (г. Стоўбцы, вул. Камінтэрна, 3) Уваход вольны

Гледзячы на мапу Беларусі, мы задумваемся, куды наступным разам павандраваць, што паглядзець, што яшчэ не бачылі і каб уражвала. Усе ведаюць браслаўскія азёры і паселішчы вікінгаў, маёнткі Радзівілаў, смаргонскую мядзведжую акадэмію, Шагала і “Славянскі базар” у Віцебску, белавежскіх зуброў, лідскі хмель-солад. А чым Стоўбцы і наваколле могуць зацікавіць турыста-суайчынніка і турыста-замежніка? Ці могуць Стоўбцы стаць не менш папулярнымі за Мір і Нясвіж?

14 чэрвеня грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “Сімпа”, рэгіянальнай філіяй Таварыства беларускай мовы і Стаўбцоўскім райвыканкамам запрашаюць разам абмеркаваць турыстычны патэнцыял Стоўбцаў на першым гарадскім ток-шоў “Турыстычныя Стоўбцы: чым мы адметныя?”

Як горад сустракае сваіх гасцей і наколькі ўтульна ім на вуліцах Стоўбцаў? Што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі? Якія гарадскія мерапрыемствы могуць стаць візітоўкай горада і ці ёсць такія ўвогуле? Як стварыць прывабны вобраз нашага горада і зрабіць яго вядомым турыстычным цэнтрам? Запрашаем ініцыятыўных жыхароў, работнікаў установаў культуры і ўсіх зацікаўленых абмеркаваць разам гэтыя ды іншыя пытанні, а  таксама паспрабаваць знайсці шляхі для паспяховага развіцця раёна.

Паспяховымі прыкладамі турыстычных брэндаў і досведам іншых гарадоў Беларусі падзеляцца госці сустрэчы:

– Ігар Мельнікаў (Заслаўе), гісторык, аўтар кніг і экскурсій па гісторыі 20-30- х гг.;

– Вольга Маханенка (Лепель), менеджар праектаў па стварэнні турыстычных брэндаў Лепельшчыны, арганізатар фестывалю “У госці да Лепельскага цмока”;

– Ірына Гардзіенка (Мінск), загадчык аддзела маркетынга Нацыянальнага агецтва па турызме;

– Ала Гальперына (Новы Свержань), уладальніца аграсядзібы “Млын”.

14 чэрвеня, пачатак у  19.00

Гімназія №1 (г. Стоўбцы, вул. Камінтэрна, 3), актавая зала

Уваход вольны для ўсіх зацікаўленых!

Даведкі: (029) 712-18-03, razam@budzma.org


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ