Творчая сустрэча са Святланай Жукоўскай у Віцебску

16.04.2026 17:00 - 19:00 актавая зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а) Бясплатнае
У чацвер, 16 красавіка, у абласной бібліятэцы ў межах праекта «Коласаўцы» адбудзецца творчая сустрэча з акторкай тэатра Святланай Жукоўскай.

«Коласаўцы» — гэта цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Гледачы ўбачаць відэазапісы фрагментаў са спектакляў з удзелам актрысы, пачуюць яе згадкі пра мінулае, пра сустрэчы з карыфеямі сцэны.

У творчым вечары прымуць удзел ранейшыя і цяперашнія калегі спадарыні Святланы.

Вядучы сустрэчы — літаратурны рэдактар Коласаўскага тэатра, тэатразнаўца Юрый Іваноўскі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ