Творчая сустрэча з аўтарамі выставы «Пагоркi i грудкi» ў Мінску

06.04.2024 16:00 - 18:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 10 рублёў
 


У суботу, 6 красавіка, у галерэі «Арт Фабрыка» адбудзецца творчая сустрэча з аўтарамі выставы «Пагоркi i грудкi».





Дата і час: 6 красавіка ў 16.00

Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск 



Сустрэча пройдзе ў фармаце свабодных зносін, падчас якой аўтары раскажуць пра канцэпцыю праекта, крыніцы натхнення, сюжэтныя лініі, схаваныя сэнсы і старажытную тэхніку фотадруку. 


Серыя фотаздымкаў «Пагоркі і грудкі» — гэта падарожжа па хвалістай паверхні часу і прасторы непадалёк ад старажытнага Лоска. 

Некалькі аўтараў сустрэліся ў гэтым пейзажы і пражылі творчы час з летняй навальніцай, шпацырамі па ваколіцах, купаннямі ў бліскучай рэчцы, доўгімі размовамі, фатаграфічнымі эксперыментамі і народжанай ідэяй сумеснай працы, якая расцягнулася на некалькі месяцаў і пераўтварылася ў калектыўны праект-развагу над вечнымі філасофскімі пытаннямі. 

Пейзаж вакол вёсак, які змясціў у сабе калейдаскоп дзесяцігоддзяў жыцця на ўзгорках, — галоўны герой серыі. 

Усе фотаздымкі надрукаваныя ў тэхніцы цыянатыпіі літаральна на летнім сонцы ўдзельнікамі праекту.


 На пагорках сустрэліся і працягваюць працаваць: 

Эмілія Кярвяк, Гродна 

Вікторыя Якімчык, Мінск

 Яўгенія Барысевіч, Мінск 

Паліна Іванова, Бахчысарай — Магілёў 

Антон Талашка, Маларыта 


Уваход — па квітку ў галерэю: 10 рублёў поўны, 5 рублёў ільготны. Запісвайцеся, пакінуўшы камент пад адмысловым пастом.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ