Творчая сустрэча з фатографам Міхаілам Маругам у Мінску

06.10.2022 17:30 - 19:00 арт-гасцёўня «Высокае мѣста» (вул. Герцэна, 2а) 5 рублёў

У чацвер, 6 кастрычніка, у арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Міхаілам Маругам, аўтарам выставы «PRO Явление. Песняры», якая днямі праходзіць у гасцёўні.



Дата: 6 кастрычніка

Час: 17.30

Месца: арт-гасцёўня «Высокае мѣста», вул. Герцэна, 2а, Мінск


Спадар Міхаіл шмат гадоў спадарожнічаў «Песнярам» і стварыў мноства партрэтаў гурта.

У сустрэчы бяруць удзел таксама артысты Уладзіслаў Місевіч і Уладзімір Ткачэнка, музыказнаўца і біёграф Уладзіміра Мулявіна Вольга Брылон, дочкі Уладзіміра Мулявіна Марына і Вольга.

Будуць успаміны пра «Песняроў» ды малавядомыя факты з жыцця гурта.

На выставе ж можна пабачыць не толькі фатаграфіі, але і сцэнічныя касцюмы і ўпрыгажэнні артыстаў, музычныя інструменты і пласцінкі. Прымеркаваная яна да дня нараджэння ансамбля «Песняры».




Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ