Творчая сустрэча з паэтам і сцэнарыстам Уладзімірам Марозам

16.10.2012 17:00 - 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

16 кастрычніка а 17 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая сустрэча з паэтам і сцэнарыстам Уладзімірам Марозам.

Уладзімір Вікенцьевіч – ураджэнец горада Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт БПІ (1975), літаратурны інстытут імя А.М.Горкага ў Маскве (1983). Працаваў старшым рэдактарам Дзяржкіно БССР, вядучым рэдактарам студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (1988-1998), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1998-2004). З 2005 года – вядучы рэдактар дакументальнага кіно Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Шмат якія фільмы адзначаны прызамі і ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў. Фільм «Успамін пра Міколу Равенскага» у ліку трох фільмаў рэжысёра Міхаіла Жданоўскага адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Мароз – аўтар паэтычных зборнікаў «Пяшчотны дотык», «Голас», «Рэй», «Хутаранская зорка», «Дабрадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старадаўні і малады” (4 выданні), «Мінск. Верхні горад», «Мінск. Плошча Перамогі», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых.

У доме Якуба Коласа 16 кастрычніка будзе прадстаўлена новая кніга паэзіі Уладзіміра Мароза “Шляхцянка-восень”, а таксама адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма “У пошуках новай зямлі”, створанага кінастудыяй “Беларусьфільм” да 130 года з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У сустрэчы прымуць удзел слынныя беларускія літаратары: пісьменнік і журналіст, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа Віктар Казько, паэт і празаік Леанід Дранько-Майсюк, пісьменнік, паэт і драматург Уладзімір Ягоўдзік, а таксама кінарэжысёры Мікалай Князеў і Яўген Сяцько.

Пачатак у 17.00.

Наш адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5. Тэл. 284 17 02


Вам можа быць цікава

Творчы вечар Юрыя Крупянкова ў Мінску

24.12.2025 (19:00 - 20:00) вул. Веры Харужай, 28 (вул. Веры Харужай, 28)

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ