Творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай

26.02.2017 19:00 - 19:00 Зялёнаборскі дом культуры (Зялёны Бор (Смалявіцкі раён), вул. Сацыялістычная, 7) Уваход вольны

26 лютага у Доме культуры п.Зялёны Бор Смалявіцкага раёну ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “19-га ў 19” адбудзецца творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Удзельнікі імпрэзы  апынуцца ў чароўным свеце мінулых стагоддзяў і пазнаёмяцца з персанажамі  гісторыка-прыгодніцкага бэстсэлера “Аванцюры Пранціша Вырвіча” , дзе апісваюцца неверагодныя падзеі, галоўнымі героямі якіх сталі беглы студыёзус Менскага езуіцкага калегіума Пранціш Вырвіч і доктар Балтрамей Лёднік з Полацку.

Музычную частку вечара прадставяць салістка фальклорнага гурта “Мярэжа” Святлана Чакушка з беларускімі народнымі песнямі і Валер Гусеў з песнямі на вершы Людмілы Рублеўскай.

Сустрэча адбудзецца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Пачатак у 19.00 Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ