Творчая сустрэча з Юліяй Шаблоўскай у Варшаве

11.06.2024 18:30 - 20:00 MediaPort Бясплатнае


У аўторак, 11 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з фатографкай Юліяй Шаблоўскай.






Дата: 11 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: MediaPort (адрас паведамяць па рэгістрацыі), Варшава


«На сустрэчы я распавяду пра тое, як фатаграфія можа дапамагчы прайсці праз працэсы, звязаныя з эміграцыяй; пра тое, як аўтарам_кам пачынаць супрацоўнічаць з рэдакцыямі альбо прапаноўваць свае праекты да публікацыі; пра тое, навошта фатографам_кам супраца з фоторэдактарам_кай; пра тое, як пачаць здымаць фотапраект і што з ім рабіць, каб ён не памёр у шуфлядзе», — кажа спадарыня Юлія. 


У сваіх журналісцкіх і фатаграфічных працах аўтарка факусуецца на сацыяльных тэмах і працуе ў асноўным у фармаце доўгатэрміновых праектаў і рэпартажаў. 


Уваход вольны, і можна заданаціць.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ