• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці

Пачатак: 16.03 (13:00)
Канец: 16.03 (22:00)
Lo-Fi Customs
(Мінск, вул. Кастрычніцкая 16/3)
Google

З 16 па 24 сакавіка 2019 года Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах чарговага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.

Думаеш, у Беларусі няма расізму, таму што няма генацыду, прамой сегрэгацыі і сучасных гета? У нас для цябе ёсць дзве навіны. Дрэнная – расізм ёсць. Нікуды не зніклі і квітнеюць дыскрымінацыя людзей па розных прыкметах (гендар, інваліднасць, этнічнасць, светапогляд, сацыяльны статус і інш.), гучней становіцца мова варожасці.

Добрая – мы распавядзем табе пра гэта і прапануем сумесныя дзеянні для вырашэння праблемы. І для гэтага ўжо запланаваная серыя мерапрыемстваў, а таксама да Тыдня далучыліся розныя ініцыятывы ў некалькіх гарадах Беларусі і мы спадзяемся, што спіс яшчэ будзе папаўняцца:

16 сакавіка – першае мерапрыемства Тыдня – адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, у межах якога адбудзецца публічная лекцыя-дыскусія, Жывая Бібліятэка і канцэрт! Мейсца: прастора Lo-Fi Customs (вул. Кастрычніцкая 16/3), з 13:00 па 22:00. Падрабязьней тут.

18 сакавіка –  Публічная лекцыя і дыскусія з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам (Вышэйшая Школа Эканомікі (Масква), Цэнтр незалежных сацыялагічных даследванняў), сябрам Праваабарончай Рады Санкт-Пецярбурга Дзьмітрыем Дуброўскім  “Гарри Поттер: волшебный мир и права меньшинств”.

19 сакавіка – маладзёвыя дэбаты “ДысКут” запрашаюць на гарачую дыскусію па тэме “Ці можа беларускае грамадства стаць талерантным?” Культ. цэнтр КОРПУС (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 18:30.

20 сакавіка – у Мінску пройдзе ўнікальны па змесце, магчымасці асэнсавання праблемаў расізму і дыскрымінацыі і дзеянняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны семінар у канцэпцыю Глыбіннага/Гуманітарнага антыфашызму (анкета на ўдзел па спасылцы). Мейсца: прастора “Другі Паверх” (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.

21 сакавіка – лекцыя пра ісламскае вымярэнне Мінску ў межах выставы “Моваланд”, пасьля якой адбудзецца цікавая дыскусія. Мейсца: Галерэя “Ў” (вул. Кастрычніцкая 19), пачатак а 19:00.

22 сакавіка – прэзентацыя, прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма пра сэксізм і дыскрымінацыю дзяўчын у футболе “Играет как девчонка” з аўтарам і рэжысэрам фільма. Мейсца: прастора “Другі Паверх” (пр. Машэрава 9/8), пачатак а 19:00.

23 сакавіка – у Брэсце адбудзецца сустрэча з заснавальнікамі праэкту Mainbooks і дыскусія пра кнігі для дзяцей-падлеткаў і іх бацькоў на тэму дыскрымінацыі і пасьля яго прагляд і абмеркаванне фільма разам з Human Constanta. Мейсца: Прастора КХ, пачатак а 15:00.

Падрабязнае апісанне зместу мерапрыемстваў, часу і месца іх правядзення з’явяцца ў бліжэйшыя дні на тэматычных старонках Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму (спасылка на Vkontakte i facebook).

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!

Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць расізму ініцыяваны Еўрапейскім аб’яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип