У Мінску пройдзе выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў

09.03.2017 - 26.03.2017 19:00 - 21:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выхадныя

Выстава праходзіць ў мінскай прасторы ЦЭХ з 9 па 26 сакавіка. Падзея закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў.

Падчас выставы можна ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта “Крама” Ігара Варашкевіча, гурта “Палац” Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак “Дай дарогу!” Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея “Скрыпы” Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб’ядноўвае выяўленчае мастацтва. Як зрэшты і іншых музыкаў свету. Малявалі не толькі беларускія вакалісты, гітарысты і бубначы, але і многія сусветныя зоркі. Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Бона, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан вядомыя ў тым ліку і сваімі мастацкімі працамі.

Што натхняе беларускіх музыкаў у выяўленчым мастацтве, можна пабачыць ў мінскай прасторы ЦЭХ на працягу яшчэ аднаго тыдня!

Кожны дзень з 12:00 да 21:00 будзем рады бачыць Вас у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая 16).

Уваходны квіток: 1 рубель — будні, 2 рублі — выходныя.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Квіз "Пра ўсё: Беларусь №1" у Кракаве

22.10.2025 (19:00 - 21:00) Ribs House (Karmelicka, 9)

«Петля Пристрастия» ў Вільні

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Mello (Geležinkelio gatvė 6)

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ