У Віцебску выступіць вядомы польскі фотадакументаліст Ян Брыкчыньскі

30.07.2016 16:00 - 17:00 арт-пабе “Торвальд” (вул. Камсамольская, 32) Уваход вольны

Фатограф Ян Брыкчыньскі завітае ў Віцебск 30 ліпеня ў межах польска-беларускага паректа Polis(h) Photo Lab. Ён выступіць з адкрытай лекцыяй у арт-пабе “Торвальд”.

Ян Брыкчыньскі нарадзіўся ў 1979 г. Ён часта знаходзіць тэмы для сваіх работ на перэферыях Усходняй Еўропы (побыт бойкаў, Белавежская пушча і інш.). Цікавіцца сувяззю чалавека і прыроды.

Вывучаў фатаграфію ў Вышэйшай школе фатаграфіі на аператарскім аддзяленні Кінашколы ў Лодзі, а таксама ў Кінашколе FAMU ў Празе. Зараз вучыцца ў Інстытуце Творчай Фатаграфіі ў чэшскім горадзе Опаве.

Сузаснавальнік Міжнароднага таварыства фатографаў SputnikPhotos. Калектыў гэтага таварыства выдаў некалькі фотакніг, між іншымі “U” пра Украіну, “StandBY” пра Беларусь, “IS(NOT)” пра Ісландыю.

Лаўрэат шматлікіх узнагарод у сферы СМІ (GrandPressPhoto, Newsreportaż) і мастацкага здымка (SonyAward). Быў стыпендыянтам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама лаўрэатам праграмы MłodaPolska.

Фатаграфіі друкаваліся ў часопісах “International New York Times”, “Die Welt”, “Le Monde”, “Der Spiegel”.

Сайт творцы: www.janbrykczynski.com

Сустрэча адбудзецца ў суботу 30 ліпеня на арт-пабе “Торвальд”. Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ