Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч у Вільні

09.05.2024 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У Вільні, 9 траўня, усіх жадаючых чакаюць Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч на літаратурнай сустрэчы.


Дата: 9 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20.

У праграме:

Прэзентацыі кнігі Юлі Цімафеевай «Мінскі дзённік», а таксама паэтычнага зборніка «Воўчыя ягады» і паэмы Ільлі Камінскага «Рэспубліка глухіх», якую яна пераклала на беларускую мову разам з Вальжынай Морт.

Сяргей Шупа прадставіць новыя кнігі «Вясны»: свае пераклады Мойшэ Кульбака («Зэлменяне»), Юргіса Кунчынаса («Туўла») і Антанаса Шкемы («Белы саван»). 

Андрэй Янушкевіч раскажа пра навінкі беларускага кнігавыдання і стан, у якім працуюць беларускія выдавецтвы, а таксама прывязе свежанадрукаваныя кнігі.

Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць усіх прысутных з новым прыгодніцкім раманам «Капітан Лятучая Рыба».



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пляценні авоські ў Мінску

18.07.2026 (14:00 - 16:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ