Упершыню ў Беларусі: канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага!

14.06.2017 19:00 - 19:00 Белдзяржфілармонія, малая зала (пр. Незалежнасці, 50) 9-10 рублёў

14 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх дзеяў: у першай прагучаць «Літвінская сюіта» і лірніцкія спевы, а ў другой – песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Гэтая ўнікальная праграма будзе ўпершыню прэзентаваная ў Беларусі: дагэтуль яна выконвалася толькі на канцэрце ў Празе і на конкурсе «Бардаўская восень-2015».

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Зараз жыве і працуе ў Празе, і прыедзе ў Беларусь адмыслова для гэтага канцэрта.

14 чэрвеня, 19.00

Белдзяржфілармонія, малая зала (пр. Незалежнасці, 50)

Супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

Квіткі: 9-10 рублёў у касе філармоніі.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполкі «УКантакце» і Facebook.

Інфалінія: +375295657218.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ