Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс»

27.09.2017 18:30 - 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі — скарынаўскага перакладу «Псалтыра» — конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны.

У цырымоніі возьмуць удзел сябры журы і лаўрэаты нашага конкурсу.

Першае месца сёлета атрымала Іаанна Владыка за пераклад “Найлепшага месца на Зямлі” Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад “Вялікага Гэтсбі” Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х’ю Манро).

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Спецыяльны госць: музыка Андрусь Такінданг і яго сябры!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае!


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ