Вальжына Морт у Дубліне

23.05.2022 18:00 - 20:00 Merrion Square Park 10 еўра


23 траўня паэтка Вальжына Морт выступіць у Дубліне разам з ірландскімі паэтамі Луі дэ Паорам і Джэсікай Трэйнар.




Дата: 23 траўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Merrion Square Park (Le Fanu), Дублін


Тры пераканаўчыя паэтычныя галасы сыдуцца ў лірычнай размове пра стан мастацтва — і пра свет.

Луі дэ Паор — ірландскі паэт, нарадзіўся ў Корку ў 1961 годзе. Ён быў знакавай фігурай у рэнесансе ірландскай паэзіі 1980-х і 1990-х гадоў.

Джэсіка Трэйнар, якая нарадзілася ў Дубліне ў 1984 годзе, з’яўляецца паэткай, эсэісткай і лібрэтысткай. Яна была ўзнагароджана прэміяй «Новы пісьменнік года Хеннесі», стыпендыяй кафедры паэзіі Ірландыі і паэтычнай прэміяй Лістаўэла.

Паэтка і перакладчыца з Беларусі Вальжына Морт у 2005 годзе пераехала ў ЗША, дзе выкладае ў Карнельскім універсітэце. Лаўрэатка шматлікіх прэмій, выступае як на беларускай, так і на англійскай мовах.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Цымбальнае трыа «Ars Nova» ў Мінску (6+)

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ